Чаму Лукашэнка чарговы раз абрынуўся на бел-чырвона-белы сьцяг? Ці азначаюць яго заявы, што гэты сьцяг будзе абвешчаны экстрэмісцкім? Чаму Лукашэнка гаворыць пра генацыд беларускага народу, але маўчыць пра Галакост, пра генацыд габрэяў на тэрыторыі Беларусі?
Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычны аналітык Валер Карбалевіч і намесьнік рэдактара газэты «Наша Ніва» Зьміцер Панкавец.
21 сакавіка Аляксандар Лукашэнка, выступаючы на мітынгу-рэквіеме ў памяць аб зьнішчэньні нацыстамі Хатыні, заявіў:
Хай гэта адзінкі. Як кажуць: «У сям’і не бяз вырадка». Але такія, на жаль, ёсьць у сучаснай Беларусі. Я зьвяртаюся да ўсіх, хто перакананы, што фашызм нёс на нашу зямлю цывілізацыю, хто гераізуе забойцаў, хто пакланяецца БЧБ-сьцягам, пад якімі праводзіўся генацыд беларускага народу.
Усім вам, аблудным і адурманеным, кажу: «Ідзі і глядзі!». Ідзі ў Хатынь, Баркі, Олу, Дальву, Усакіна, Шунеўку, Азарычы, да мэмарыялаў «Трасьцянец», «Яма», «Чырвоны Бераг».
Карбалевіч
- Хутчэй за ўсё, учорашнія заявы Лукашэнкі ў Хатыні — гэта падрыхтоўка да абвяшчэньня бчб-сьцяга экстрэмісцкай сымболікай
- Заява Лукашэнкі — прыватны выпадак вядомай максымы савецкага гісторыка Пакроўскага: Гісторыя — гэта палітыка, перакуленая ў мінулае
- Гэтая кампанія мае і вонкавыя мэты
- Лукашэнка сказаў: Мы дакажам і пакажам усяму сьвету, што такое генацыд і што тыя, хто сёньня нас спрабуюць павучаць, як жыць, як мінімум ня маюць на гэта права
- Генэральная пракуратура пачала крымінальную справу аб генацыдзе ў часы Другой сусьветнай вайны
- Магчыма, Нямеччыне будуць прадʼяўленыя юрыдычныя прэтэнзіі, у тым ліку і матэрыяльныя
- Быў «гістарычны» канфлікт з Польшчай наконт «выклятых жаўнераў»; выглядае, на чарзе — Нямеччына
- Ва ўладзе ішлі спрэчкі, ці варта абвяшчаць бчб-сьцяг экстрэмісцкім
- Лукашэнка першы раз прымаў прэзыдэнцкую прысягу пад гэтым сьцягам
- Мне здаецца, што ва ўмовах абвастрэньня палітычнай барацьбы дамінуе чорна-белая лёгіка
- Лукашэнка, ня згадваючы пра Галакост, працягвае савецкую традыцыю, пра гэта тады не казалі, казалі, што загінулі савецкія людзі
- Габрэі былі чальцамі беларускага грамадзтва
Панкавец
- Падзеі мінулага лета і восені спарадзілі ў галовах Лукашэнкі і чыноўнікаў ідэю новага змаганьня з нацызмам
- Дзяржаўная ідэалёгія ўсяляк спрабуе зьвязаць шматлікіх пратэстоўцаў з нацыстамі
- Мікалай Карпянкоў наўпрост называў пратэстоўцаў фашыстамі. Паводле яго, яны нават горшыя за фашыстаў
- Гадавіна спаленьня Хатыні супрацьпастаўляецца Дню Волі, які праз тры дні
- Я ўва ўчорашніх выказваньнях Лукашэнкі ня бачу наўпроставага сьведчаньня таго, што сьцяг забароняць
- Было інтэрвію РБК Уладзімера Макея, у якім ён сказаў, што з забаронай бчб-сьцяга ня варта сьпяшацца
- На Ўсебеларускім народным сходзе не гучала заяваў пра тое, што сьцяг трэба забараніць
- Для Лукашэнкі бчб-сьцяг — гэта сьцяг людзей, якія хочуць яго скінуць. Гэта, зразумела, недапушчальна
- Месяц таму прадзяржаўныя ТГ-каналы, у тым ліку і «памыйныя», пісалі, што бчб-сьцяг ня будзе забаронены
- Прадзяржаўныя гісторыкі ня могуць прывесьці ніводнага факту, каб цывільнае насельніцтва зьнішчалася пад бчб-сьцягам
- Згадка пра Галакост не дадала б Лукашэнку ніякіх плюсаў, габрэяў у Беларусі засталося вобмаль
- Я ня думаю, што гэта праява антысэмітызму з боку Лукашэнкі
- Генпракуратура абвясьціла, што будзе шукаць нацысцкіх злачынцаў. Лукашэнка ва ўладзе ўжо амаль 27 гадоў. Чаму пракуратура нарэшце прыгадала гэтую тэму, пры тым, што гэтым злачынцам, калі яны жывыя, дык ім пад 100 гадоў?
- Калі ў Канадзе знайшлі асобу, датычную да зьнішчэньня Хатыні, пракуратуру тады гэта не зацікавіла