Сябры ініцыятывы «Скарга» спыталі, ці можна чытаць кнігі беларускіх пісьменьнікаў у грамадзкіх месцах.
Скарга была зьвязаная з ранейшым затрыманьнем групы беларускіх пэнсіянэраў на чыгуначнай станцыі Менск-Паўночны. Яны чыталі кнігі беларускіх пісьменьнікаў. Міліцыя пазьней паведаміла, што для затрыманьня пэнсіянэрак правяла цэлую спэцапэрацыю, увёўшы ў іх групу «свайго чалавека».
«Чытаньне кніг беларускіх пісьменьнікаў заканадаўствам не абмежавана. Чытаньне не забараняецца, калі яно не парушае закон аб масавых мерапрыемствах».
Якім чынам чытаньне беларускіх кніг можа парушыць закон аб масавых мерапрыемствах, адміністрацыя Маскоўскага раёну Менску не паведаміла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як затрымалі і судзілі жанчын зь беларускімі кнігамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пачулі сьмех у камэры — адключаюць цяпло». Пэнсіянэрка пасьля сутак пра тое, як дзяржава ставіцца да жанчын