Як мінімум дваіх чалавек затрымалі ў нядзелю і адвялі ў мікрааўтобус. Невядомыя бегалі за хлопцам у бэжавай куртцы. Другі затрыманы чалавек — імаверна, дзяўчына, паведамляе «Белсат».
Жыхары кажуць, што цэлы дзень так званыя «ціхары» ходзяць па замкнёных дварах Новай Баравой у кварталах «Форэст», «Квартал парк», «Нясумны сад». У іх пры сабе ёсьць чыпы, якімі яны адчыняюць дзьверы.
Затрымалі за тое, што забраўся на мачту са сьцягам
21 сакавіка МУС паведаміла, што 38-гадовага менчука затрымалі за тое, што той забраўся на мачту з дзяржаўным сьцягам на даху аднаго з дамоў у Новай Баравой, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.
Мужчына займаецца будаўнічымі працамі на вышыні. Падчас учарашніх работ на даху будаўнік забраўся на флагшток, яго таварышы зьнялі гэта на тэлефон. У дачыненьні да яго склалі пратакол за дробнае хуліганства паводле арт. 19.1 КаАП.
Неспакойная Новая Баравая
У папярэднія месяцы жыхары Новай Баравой ладзілі дваровыя канцэрты, малявалі муралы і выходзілі на акцыі пратэсту, вывешвалі на дамах нацыянальныя сьцягі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС заявіла, што затрымала кіраўніка чату Новай Баравой. Агулам там узялі каля 13 чалавекГэты мікрараён у лістападзе застаўся без вады на 3 дні, паводле афіцыйных паведамленьняў, былі нібыта праблемы з трубамі. Жыхары ж былі ўпэўненыя, што такім чынам улады помсьцяць актыўным жыхарам Новай Баравой за іх палітычную пазыцыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхар Новай Баравой атрымаў 15 сутак за 1 хвіліну начнога пікету