Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, камэнтуючы сытуацыю з крымінальным перасьледам удзельнікаў акцый пратэсту ў Беларусі, заявіў у інтэрв’ю DW, што ўзровень рэпрэсій у краіне зашкальвае. Закранулі яны і сам цэнтар. Бяляцкі раней сам быў палітвязьнем, ён правёў амаль тры гады ў СІЗА і ў калёніі.
Генпракуратура Беларусі накіравала ў суды 468 крымінальных спраў у дачыненьні да ўдзельнікаў акцый пратэсту. Алесь Бяляцкі мяркуе, што насамрэч колькасьць гэтых спраў ніхто дакладна не палічыў.
«Думаю, што іх нашмат больш, таму што заведзена было прыкладна дзьве з паловай тысячы крымінальных спраў. Частка іх яшчэ не дайшла да завяршэньня. Ёсьць справы, па якіх праходзіць адразу па 10-12 чалавек, ёсьць — па адным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Захапляюся маладымі. Яны дакладна не здадуцца». Цяжка пабіты пры затрыманьні архітэктар Дзьмітранок выйшаў на волю перад «хіміяй»З нашага цэнтру чатыры чалавекі знаходзяцца ў СІЗА. Крымінальная справа супраць „Вясны“ раскручваецца. Маіх калегаў выклікалі цяпер у Сьледчы камітэт на допыт па гэтай справе — нас абвінавачваюць у фінансаваньні дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Гэта за тое, што мы дапамагаем людзям пісаць скаргі, даем парады, як сябе паводзіць падчас мірных акцый.
Па гэтым артыкуле КК пакараньне — да двух гадоў калёніі. Акрамя таго, могуць і яшчэ нейкія артыкулы ўсплыць. У нас часта так бывае — пачынаюць з адной, потым другі і трэці выскокваюць. Я сам праходжу пакуль што сьведкам па двух крымінальных справах, але мой статус таксама ў любы момант можа зьмяніцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень 2020 – сакавік 2021. Мы сьведкі. „Яны разглядалі маю рану і захапляліся тым, як куля разарвала тканкі“. АБНАЎЛЯЕЦЦАНаогул у студзені і лютым праходзіла прыкладна па 100 судоў. Усё гэта сьведчыць аб тым, што маштаб рэпрэсій у краіне незвычайна высокі, такога не было з часоў Сталіна. Гэта нават нельга ні з чым параўнаць. Калі ўзгадаць гісторыю Беларусі часоў СССР, то ў нас па антысавецкім артыкулах у 1960-80-я гады судзілі звычайна ад аднаго да трох чалавек штогод. Цяпер сотні людзей штомесяц адпраўляюць за краты, сотні сядзяць, і літаральна кожны дзень заводзяцца новыя крымінальныя справы. Узровень рэпрэсій проста зашкальвае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 18 сакавіка: 4 гады калёніі строгага рэжыму студэнту БДУ, 3 гады «хіміі» за допісы ў TelegramУлады размаўляюць з народам на мове гвалту. Так званая судовая ўлада абсалютна залежная, яе выкарыстоўвае на поўную моц супраць палітычных апанэнтаў, якія прадстаўляюць самыя розныя слаі грамадзтва — гэта і студэнты, журналісты, палітычныя актывісты, прадстаўнікі выбарчых штабоў кандыдатаў у прэзыдэнты, шараговыя рабочыя. Усе яны летам і восеньню 2020 года выказвалі як маглі пратэст супраць парушэньняў падчас выбараў. І вось зараз ідзе сапраўдны вал судоў і рэпрэсіўных дзеяньняў уладаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»