З пункту гледжаньня расейскага заканадаўства грамадзяне Ўкраіны на акупаванай паўвысьпе таксама трапляюць у гэтую катэгорыю.
Раней адвакат Украінскага Хэльсынскага саюзу правоў чалавека, член камітэту Нацыянальнай асацыяцыі адвакатаў Украіны ў галіне міжнароднага права Максім Тымачка расказаў у этэры праекту Радіо Свобода Радіо Крим.Реалії, як грамадзянам Украіны захаваць свае ўчасткі ў анэксаваным Крыме, якія патрапляюць пад «зямельны ўказ» прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 20 сакавіка пашырыў пералік тэрыторый, зямельных участкаў, якія ня могуць быць ва ўласнасьці ў «замежнікаў» і «замежных юрыдычных асобаў» — у сьпіс увайшлі большасьць раёнаў анэксаванага Крыму і Севастопалю, а таксама Керч, Ялта, Еўпаторыя і іншыя прыбярэжныя гарады паўвыспы. Забарона не пашыраецца на тры раёны Крыму — Першамайскі, Чырвонагвардзейскі і Белагорскі, гэтыя раёны не мяжуюць з мацерыковай часткай Украіны і ня маюць выхаду да Чорнага мора. Аналягічным чынам у пералік не ўвайшоў Верхнесадоўскі сельсавет у Нахімаўскім раёне Севастопалю.
У прадстаўніцтве прэзыдэнта Ўкраіны ў Аўтаномнай рэспубліцы Крым назвалі «ваенным злачынствам» указ Пуціна аб зямлі ў акупаваным Крыме. Пракуратура АР Крым кваліфікуе такія дзеяньні расейскіх уладаў паводле артыкулу 438 КК Украіны (парушэньне законаў і звычаяў вайны).