Паводле рашэньня гомельскага суду ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі чатыры рэсурсы з Telegram:
- «Мозырь 97%»
- «Гомель Советский 97%»
- «Водители 97»
- «Речица для жизни ЧАТ»
Усе рашэньні суду ўжо ўступілі ў сілу.
Яшчэ два рэсурсы прызнаў экстрэмісцкімі 17 сакавіка суд Ленінскага раёну Берасьця:
- «Брест. Слухи и факты»
- «Брест 97%»
Пасьля таго, як пройдзе час, вылучаны на абскарджваньне, гэтыя рэсурсы таксама дададуць у сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Раней у гэты сьпіс уключылі ўсю групу каналаў NEXTA разам зь «HEXTA» і LUXTA, а таксама лягатып каналу.
За перадрукі, спасылкі, рэпосты і захаваньне інфармацыі з гэтых каналаў цяпер могуць аштрафаваць на вялікія грошы.
Разам з тым «падпіска на канал, які занесены ў Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, ня можа быць расцэненая як захоўваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў», — тлумачылі праваабаронцы Human Constanta.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэдактара і рэдакцыю Hrodna.Life аштрафавалі на 12 325 рублёў за матэрыялы з «экстрэмісцкага» тэлеграм-каналу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогера Антона Матольку пастанавілі ўзяць пад варту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Роля Telegram у 2020 годзе: паміж свабодай слова і «групамі нянавісьці»