Чаму Лукашэнка трапіў у пастку. Брытанскі навуковец напісаў пра гэта кнігу

Your browser doesn’t support HTML5

Выйшла ў сьвет новае выданьне кнігі «Беларусь: апошняя эўрапейская дыктатура». Аўтар кнігі, брытанскі дасьледчык Эндру Ўілсан расказаў Радыё Свабода, як ён тлумачыць беларускія падзеі 2010-х гадоў, чаму Лукашэнка трапіў у пастку пасьля жніўня мінулага году і як ён ацэньвае выбарчую кампанію Сьвятланы Ціханоўскай і працу яе каманды ў выгнаньні. Эндру Ўілсан -- прафэсар украінскіх дасьледаваньняў ва Ўнівэрсытэцкім каледжы Лёндану, старшы аналітык Эўрапейскай рады міжнародных дачыненьняў.