Яна падкрэсьліла, што графік плацяжоў па дзяржаўным доўгу носіць кіраваны характар, сытуацыя з плацёжным балянсам застаецца стабільнай.
Пры гэтым чыноўніца зьвярнула ўвагу на досыць высокую прыбытковасьць беларускіх аблігацый для інвэстараў.
«Беларускія эўрабонды забясьпечваюць інвэстарам высокую даходнасьць ад 5,3% да 7% паводле стану на сярэдзіну сакавіка», — цытуе Вольгу Тарасевіч агенцтва БелаПАН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзірка» ў бюджэце вырасла да 5,6 мільярда рублёў. Наколькі гэта шмат і чым пагражаеЗ улікам гэтага, дадала яна, ведамства ня бачыць эканамічных перадумоў для распродажу беларускіх эўрабондаў.
Прадстаўнікі беларускай апазыцыі дамагаюцца, каб заходнія інвэстары адмовіліся ад беларускіх эўрабондаў з палітычных прычын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Народнае антыкрызіснае кіраваньне» зьвярнулася да інвэстараў: «Грошы за эўрабонды пайшлі на рэпрэсіі»У лютым Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва, якім кіруе Павал Латушка, даслала лісты інвэстфондам, якія летась набылі беларускія эўрааблігацыі на 1,25 млрд даляраў, з просьбай прад’явіць іх да датэрміновага пагашэньня афіцыйным Менскам.
«Грошы ад рэалізацыі аблігацый пайшлі на рэпрэсіі супраць беларускага народу», — адначаецца ў пасланьнях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адзін дацкі фонд вырашыў пазбыцца беларускіх эўрабондаўДацкія інвэстфонды ўжо абвясьцілі, што адмовіліся ад беларускіх эўрабондаў. Цяпер Народнае антыкрызіснае кіраваньне мае намер правесьці перамовы з прадстаўнікамі банку Raiffeisen. Папярэдняя згода аўстрыйскага боку ўжо ёсьць.