«25 сакавіка, у Дзень Волі, выходзьце на цэнтральныя вуліцы сваіх гарадоў па ўсёй краіне. Пакажыце, што наша воля мацнейшая за страх. Сёньня шмат хто чакае рашучых і цьвёрдых слоў, — заявіў Латушка. — 25 сакавіка па ўсёй краіне мы пачынаем пратэставую вясну — вясну нашага вызваленьня!»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка прапануе Захаду прызнаць рэжым Лукашэнкі тэрарыстычным і стварыць трыбунал для расьсьледаваньня злачынстваў уладыПаводле Латушкі, акцыя «Пульс нашай волі» будзе складацца з двух ключавых этапаў: падрыхтоўкі да Дня Волі беларускіх двароў і вулічных акцый, якія пройдуць у сам Дзень Волі.
«Маё сэрца і сумленьне кажуць, што ў мяне няма права маўчаць, пакуль у турмах сотні нявінных людзей, пакуль сотні тысяч зазнаюць рэпрэсіі, звальненьні, знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі», — напісаў Латушка ў сваіх сацыяльных сетках.
Падрабязнасьці першага этапу ён паабяцаў агучыць у найбліжэйшы час.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гатовыя выканаць любы загад». BYPOL аб перастаноўках у сілавых ведамствах