Андрэй Пятроўскі расказаў Tut.by, што супрацоўнікі праваахоўных органаў наведаліся да яго дадому ўвечары 18 сакавіка. З санкцыі пракурора правялі агляд, канфіскавалі стары ноўтбук, пляншэт, флэшкі і смартфон.
Прэтэнзіі да настаўніка, як яму патлумачылі, зьвязаныя з «распальваньнем сацыяльнай варожасьці». Пастановы аб завядзеньні крымінальнай справы ён ня бачыў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Настаўнік гімназіі ў Смаргонях расказаў пра нацыянальны сьцяг. Яго звольнілі пасьля запісу, які зрабіў сын чыноўніцы46-гадовы Андрэй Пятроўскі пазбавіўся працы пасьля таго, як адзін зь яго ўрокаў на відэа зьняў вучань. Настаўніка абвінавацілі ў тым, што сярод іншага нібыта паказваў дзецям ролік, дзе былі кадры з «экстрэмісцкага» тэлеграм-каналу. Сам ён кажа, што матэрыялы для ўрокаў браў у адкрытым доступе ў сеціве, а дзецям заўсёды даваў толькі правераную інфармацыю.
«Быў урок грамадазнаўства, тэма — „Сыстэма міжнародных адносінаў“, — згадвае выкладчык. — Расказваў пра АДКБ, дзеці задавалі пытаньні, як суаднесьці нэўтральны статус дзяржавы з удзелам у арганізацыі. Адзін з вучняў зьняў усё на відэа. Яго мама працуе ў райвыканкаме. Так усё і закруцілася. Прэтэнзіі да мяне былі на словах. Казалі, што я паказваў экстрэмісцкія матэрыялы. Я адказваў, што Леніна таксама можна лічыць экстрэмістам, які падрываў асновы дзяржавы, аднак помнікі яму стаяць. Канфлікт пачаў набіраць абароты. Некаторым бацькам не падабалася, як я вяду заняткі, іншыя выступалі ў маю абарону. 15 сакавіка атрымаў на рукі сваю працоўную кніжку».
Андрэя Пятроўскага звольнілі «пры згодзе бакоў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пайшоў вал кліентаў». У Смаргонях асуджанага на «хімію» прадпрымальніка завалілі замовамі