Міністэрства замежных спраў Даніі з 18 сакавіка перастала выкарыстоўваць назву Hviderusland («Белая Расея») ў афіцыйнай практыцы, паведаміла выданьне dr.dk.
Яно прыняло такое рашэньне на знак павагі да беларускага народу і ягонага мірнага пратэсту, сказаў міністар замежных спраў Jeppe Kofod.
Прадстаўніца асацыяцыі «Сябры Беларусі ў Даніі» Анастасія Расмусэн выказала спадзяваньне, што з часам назву Belarus датчане пачнуць выкарыстоўваць і ў неафіцыйным ужытку.
50 мільёнаў крон для падтрымкі дэмакратыі
У той жа дзень, 18 сакавіка, Данія абʼявіла пра стварэньне фонду для падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі, Украіне, Грузіі, Малдове, Армэніі і Азэрбайджане. У ім 50 мільёнаў крон — гэта каля 8 мільёнаў даляраў у пераліку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Балтарýcія ці Бяларуся́? Вырашыць Камісія літоўскай мовы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці абароніць Belarus Сьвятлана Алексіевіч?