Згодна з законапраектам, справы аб прызнаньні арганізацыі экстрэмісцкай і яе ліквідацыі будуць разглядацца судом першай інстанцыі ў скарочаныя тэрміны: да 1 месяца з дня прыняцьця заявы. Адначасова для заснавальнікаў і ўдзельнікаў прадугледжана забарона на працягу 5 гадоў займацца профільнай дзейнасьцю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выразаць гарачым жалезам». Лукашэнка праананасаваў 10 законаў супраць «дэструктыўнай актыўнасьці»Асуджаных за злачынствы, зьвязаныя з экстрэмізмам, прапануецца таксама пазбаўляць права на занятак асобнымі відамі дзейнасьці — ад абароту зброі да пэдагагічнай і выдавецкай. Іх фінансавыя апэрацыі будуць падлягаць асабліваму кантролю. Ёсьць і пункт пра грамадзянства.
«Замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія трапілі ў такі пералік, будзе забаронены ўезд на тэрыторыю краіны, а для грамадзян Беларусі гэтая акалічнасьць стане падставай для страты набытага грамадзянства», — сказана ў паведамленьні на сайце ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 468 крымінальных спраў супраць 631 асобы — статыстыка перасьледу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Спраў за катаваньні нямаАкрамя таго, плянуецца ўнесьці папраўкі ў закон аб СМІ. У ім хочуць прадугледзець права пракурораў абмяжоўваць доступ да інтэрнэт-рэсурсу і сеткавага выданьня, празь якія распаўсюджваюцца зьвесткі, «накіраваныя на прапаганду вайны і экстрэмісцкай дзейнасьці», а таксама інфармацыя, распаўсюд якой можа нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Істотна дапоўненае паняцьце «экстрэмісцкія матэрыялы»: да іх аднесена ня толькі інфармацыйная прадукцыя, але і сымболіка, атрыбутыка, прызначаная для экстрэмісцкай дзейнасьці і яе прапаганды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады зьбіраюцца крыміналізаваць паўторны ўдзел у пратэсьцеТаксама пашыраныя падставы для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за экстрэмісцкія праявы, якія суправаджаюцца гвалтам ці пагрозай яго прымяненьня да супрацоўнікаў унутраных органаў і службовых асобаў пры выкананьні сваіх абавязкаў.
У сваю чаргу, у Працоўны кодэкс маюць унесьці «безумоўную забарону» на палітычныя патрабаваньні пры правядзеньні забастоўкі, а рашэньне суду наконт гэтага будзе падлягаць неадкладнаму выкананьню.