Апазыцыйная ўдзельніца выбараў прэзыдэнта Беларусі 2020 году Сьвятлана Ціханоўская выступіла з онлайн-зваротам, у якім заклікала да агульнанацыянальнага галасаваньня за перамовы аб мірным выхадзе з крызісу.
Вялікае галасаваньне пры падтрымцы Каардынацыйнай рады, ByPol і іншых дэмакратычных арганізацый адбываецца на плятформе «Голас». Дзеля гэтага Ціханоўская заклікала ўсталяваць чат-бот «Голасу» ў Тэлеграме і прагаласаваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заявіла пра старт агульнанацыянальнага галасаваньня дзеля пачатку перамоваў з уладамі. ВІДЭАТым, хто ўдзельнічае ў галасаваньні, прапануецца адказаць станоўча ці адмоўна на адно пытаньне:
«Я патрабую мірнага вырашэньня крызісу ў Беларусі шляхам перамоваў. Я заклікаю Сьвятлану Ціханоўскую правесьці іх пры міжнародным пасярэдніцтве».
У сваім звароце Ціханоўская заявіла, што яе каманда і іншыя дэмакратычныя арганізацыі Беларусі зробяць усё, каб «на другую хвалю пратэсту ў рэжыму не хапіла ні сілаў, ні грошай».