Прычыны такога стаўленьня турэмнай адміністрацыі да Ільлі Лабацэвіча невядомыя. Маці палітвязьня Натальля Лабацэвіч ведае пра тое, што сын трапіў у лякарню, ад намесьніка начальніка ПК № 17, піша «Вясна».
17 сакавіка жанчына прыехала ў Шклоў, каб перадаць сыну перадачу, але ёй сказалі, што Ільлю пазбавілі перадач за «пад’ём» і тое, што ён «некуды хадзіў». Ніякіх падрабязнасьцяў да сваіх словаў прадстаўнік турмы не дадаў. Спадарыні Натальлі таксама паведамілі, што яна не атрымлівае лістоў ад сына, таму што ён «ня хоча іх пісаць».
Празь іншых людзей маці даведалася, што Ільля цяпер у лякарні: у яго ўтварыўся тромб у назе. Пры гэтым Натальля абурылася, што, калі б не прыехала ў Шклоў, ня ведала б гэтага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхара Наваполацку асудзілі на 1,5 года калёніі, бо заступіўся на маршы за маціІльля Лабацэвіч — жыхар Наваполацку, асуджаны на 1,5 года калёніі паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу (гвалтоўныя дзеяньні да міліцыянта).
14 верасьня, у адзін зь нядзельных маршаў, Ільля гуляў з маці, калі побач зь імі амапаўцы пачалі біць чалавека. Яны заступіліся за хлопца, у выніку іх таксама пачалі біць. Ільля стаў бараніць маці ад удараў, за што атрымаў сур’ёзны ўдар па галаве дубінкай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці праўда, што Міжнародны Чырвоны Крыж ня сьмее наведаць беларускія турмы? Сем фактаў пра МЧК ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мінус 7 кілё, мінус цыкль, мінус імунітэт». Праваабаронца Анісія Казьлюк пра свае 20 сутак