САЗ пацьвердзіла рэкамэндацыю вакцыны AstraZeneca

Сусьветная арганізацыя здароўя ў сераду зноў рэкамэндавала выкарыстроўваць вакцыну супраць каранавірусу ад кампаніі AstraZeneca, падкрэсьліўшы, што карысьць ад яе перавышае патэнцыйныя рызыкі.

Заява прагучала на фоне пашырэньня зь мінулага тыдня сьпісу краін, якія прыпыняюць прымяненьне гэтага брытанска-швэдзкага прэпарату ў сувязі з выпадкамі ўтварэньня тромбаў у шэрагу прышчэпленых людзей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Некалькі краін прыпынілі выкарыстаньне вакцыны AstraZeneca ад каранавірусу. Ці сапраўды яна небясьпечная?

Днём раней Эўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў, якое рэгулюе абарот мэдычнай прадукцыі, паведаміла, што па-ранейшаму не знаходзіць пацьверджаньняў сувязі паміж вакцынай і небясьпечнымі пабочнымі эфэктамі. AstraZeneca таксама настойвае на бясьпецы сваёй распрацоўкі.

У Эўразьвязе на сёньня зарэгістравана ня менш за 30 выпадкаў утварэньня тромбаў сярод пяці мільёнаў ужо прышчэпленых людзей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усе спадзяваліся на вакцыну ад каранавірусу. Чаму вакцынацыя ідзе так павольна