У ведамстве адзначылі, што ня маюць падстаў для рэагаваньня, паколькі «адсутнічае рашэньне суду», якое пацьвярджала б наяўнасьць у сюжэце забароненай інфармацыі. А правядзеньне праверкі да кампэтэнцыі Мінінфарма не адносіцца, цытуе адказ ведамства БелаПАН.
На плятформе «Зручны горад» пэтыцыя сабрала 7 тыс. подпісаў. Яе аўтары прасілі Мінінфарм і Сьледчы камітэт даць прававую ацэнку аўтарскай рубрыцы блогера Аляксея Голікава на тэлеканале СТВ, ці не трапляюць яго выказваньні пад артыкул 130 Крымінальнага кодэксу «Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці, рэабілітацыя нацызму».
На думку аўтараў пэтыцыі, у роліку Голікаў ухваліў забойствы нацыстамі мірнага насельніцтва за нязначныя правапарушэньні. Таксама яны палічылі, што блогер такім чынам прапанаваў увесьці падобную практыку ў Рэспубліцы Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У пракуратуры і Мінінфармацыі адказалі на заклік пакараць СТВ за «рэабілітацыю нацызму»Ролік з аўтарскім меркаваньнем Голікава 22 лютага разьмясьцілі на сайце і YouTube-канале СТВ. У прыватнасьці, гаворачы аб антысанітарных умовах утрыманьня затрыманых у ІЧУ, ён заявіў, што лічыць іх недапушчальнымі для людзей, «а вось для жывёл — цалкам». І адзначыў, што сам прыхільнік «непапулярных, недэмакратычных сілавых захадаў па захаваньні парадку».
У пачатку таго выпуску Голікаў распавёў гісторыі пра нацыстаў, якія, паводле яго слоў, расстрэльвалі людзей за адсутнасьць квітка на цягнік і ставілі шыбеніцы каля сельскагаспадарчага поля, каб зьберагчы ўраджай ад крадзяжу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Польскія нацысты» і «сарасяты». Як лукашэнкаўская прапаганда выкарыстоўвае гістарычныя тэмы і што з гэтым рабіць? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што агульнага маюць Год нацыянальнага адзінства ў Беларусі і «Радыё тысячы пагоркаў» у Руандзе