«Украінская пракуратура ў палітыку не гуляе. Я год дэманструю, што мы па-за палітыкай. І калі мы па-за ўкраінскай палітыкай, то, вядома, і тут мы ў палітычныя гульні гуляць ня будзем. Будзем глядзець непасрэдна матэрыялы — як яны прыйдуць, калі яны прыйдуць, на які запыт, і будзем рухацца выключна па законе», — сказала Ірына Венядзіктава на брыфінгу ў Кіеве, адказваючы на пытаньне Свабоды.
Генэральная пракурорка дадала, што грамадзяне Беларусі могуць бесьперашкодна прайсьці вызначаныя ўкраінскім законам працэдуры, каб легалізавацца на тэрыторыі Ўкраіны. «Я ўпэўненая, што ўсе беларусы пойдуць законным шляхам і пройдуць гэтыя працэдуры, каб законна заставацца ва Ўкраіне».
«Мы ня будзем рабіць ніякіх такіх рухаў, каб нас потым абвінавачвалі з пункту гледжаньня палітыкі. Ні ў якім разе», — падкрэсьліла Ірына Венядзіктава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская падтрымала прыезд амбасадаркі ЗША ў Беларусь. Пра што яшчэ сказалі на слуханьнях у Кангрэсе. ВІДЭА11 сакавіка стала вядома, што адзін з раённых судоў Кіева ў межах міжнароднай прававой дапамогі Беларусі даў допуск да дакумэнтацыі аднаго з мабільных апэратараў, каб вызначыць асобу, якая нібыта пагражала гвалтам начальніку Галоўнага ўпраўленьня Дзяржаўнай аўтамабільнай інспэкцыі міліцыі грамадзкай бясьпекі МУС Беларусі Дзьмітрыю Карзюку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне на запыт зь Беларусі шукаюць грамадзяніна за пагрозу гвалтам кіраўніку ДАІ МУС БеларусіСьледчы камітэт Беларусі завёў гэтую справу 12 лістапада 2020 году паводле артыкула 364 — гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Неабходнасьць доступу да тэлекамунікацыйных дакумэнтаў беларускі бок патлумачыў тым, што Дзьмітры Карзюк атрымаў праз Viber з украінскага нумару паведамленьне наступнага зьместу: «Чуеш, ты, гніда. Я цябе замачу. Павольна. Уцякай з краіны, здохні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна спрасьціла парадак атрыманьня віду на жыхарства для некаторых беларускіх грамадзян. Каго гэта тычыцца?За ўвесь час пасьля пачатку пратэстаў у Беларусі ва Ўкраіну зьехалі некалькі тысяч беларускіх грамадзян, уцякаючы ад ціску і перасьледу. У той жа час да міграцыйных органаў па статус уцекача зьвярнуліся ня больш за 20 беларускіх грамадзян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне істотна паболела беларусаў, якія зьвяртаюцца па від на жыхарства