Байдэн даў эксклюзіўнае інтэрвію журналісту Джорджу Стэфанопулясу. Гаворка пра Пуціна зайшла ў кантэксьце апублікаванага напярэдадні дакладу амэрыканскіх спэцслужбаў аб умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША.
Паводле словаў Байдэна, падчас тэлефоннай размовы з Пуціным у студзені ён папярэдзіў расейскага прэзыдэнта аб «наступствах» у выпадку, калі расейскае ўмяшаньне пацьвердзіцца. Якімі будуць гэтыя наступствы — Байдэн не сказаў.
Раней зьявіліся паведамленьні аб тым, што ЗША ўжо на наступным тыдні могуць увесьці новыя санкцыі ў дачыненьні да Расеі як у сувязі з умяшаньнем, так і з прычыны нядаўніх хакерскіх нападаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выведка ЗША: Расея ўмешвалася ў прэзыдэнцкія выбары ў 2020 годзеПаводле словаў Байдэна, сваю тэлефонную размову з Пуціным ён пачаў словамі: «Я ведаю вас, і вы ведаеце мяне» — пасьля чаго папярэдзіў пра магчымыя санкцыі. Пры гэтым прэзыдэнт ЗША адзначыў, што яго адміністрацыя гатовая працаваць з Расеяй у выпадку, калі гэта неабходна, у якасьці прыкладу прывёўшы падаўжэньне дамовы СНВ-3.
Байдэн не сказаў, чаму ён згодны з характарыстыкай Пуціна як «забойцы».
- Раней ЗША ўвялі санкцыі супраць шэрагу расейскіх афіцыйных асоб і кампаній, усклаўшы на ўлады Расеі адказнасьць за атручваньне апазыцыянэра Аляксея Навальнага.
- Група Bellingcat сьцьвярджае, што тым жа рэчывам «Навічок», якім, як гаворыцца ў яе расьсьледаваньні, супрацоўнікі ФСБ атруцілі Навальнага, у Расеі раней былі атручаныя яшчэ некалькі чалавек, яны памерлі.