Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк.
Паводле яго словаў, чыноўнікі аргумэнтавалі адмову тым, што ў іх кампэтэнцыю не ўваходзіць пытаньне разьмяшчэньня і эксплюатацыі заводу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паспрабуем правесьці рэфэрэндум». Што стала з «акумулятарным» пратэстам у БерасьціЛетась 22 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з грамадзкасьцю Берасьця, на якой прысутнічалі і праціўнікі прадпрыемства, паабяцаў правесьці рэфэрэндум адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
У кастрычніку пра надзённасьць і актуальнасьць пытаньня казала і кіраўніцтва Берасьцейскага аблвыканкаму.
Аднак напярэдадні стала вядома, што адмысловая міжведамасная камісія прызнала вытворчасьць «бясьпечнай і надзейнай». Іншымі словамі, перашкодаў для аднаўленьня дзейнасьці няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акумулятарны завод пад Берасьцем прызналі «бясьпечным і надзейным»Адзін з уладальнікаў «Акумулятарнага Альянсу», які займаецца ўзьвядзеньнем і эксплюатацыяй аб’екта, — хакейны функцыянэр Дзьмітры Баскаў, падазраваны ў датычнасьці да выкраданьня актывіста і мастака Рамана Бандарэнкі.