Служба бясьпекі Ўкраіны заявіла, што заблякавала расейскую хакерскую атаку

Служба бясьпекі Украіны (СБУ) заявіла, што заблякавала маштабную кібэратаку падкантрольнай ФСБ Расеі хакерскай групоўкі «Армагедон».

«Дзякуючы дзеяньням хакераў куратары з краіны-агрэсара маглі атрымаць доступ да сакрэтных дадзеных вышэйшых дзяржаўных органаў Украіны», — адзначае СБУ.

У ведамстве не ўдакладнілі, калі адбылася кібэратака. Расея пакуль не пракамэнтавала заявы ўкраінскай спэцслужбы.