Памёр філёзаф Уладзімер Роўда. Пра гэта паведамілі ягоныя родныя. Навукоўцу было 65 гадоў.
Уладзімер Роўда — кандыдат філязофскіх навук, прафэсар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, выкладчык Беларускага калегіюму.
Галіна ягоных навуковых інтарэсаў — параўнальныя палітычныя дасьледаваньні, тэорыя дэмакратыі, тэорыя нацыяналізму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сувэрэнітэт Беларусі пад пагрозай, якая вісіць над нашымі галовамі, як сякера»Ён неаднаразова камэнтаваў для Радыё Свабода прыроду палітычных працэсаў у сьвеце і ў Беларусі.
Разьвітаньне з Уладзімерам Роўдам адбудзецца 17 сакавіка ў Менску ў жалобнай залі на Даўгінаўскім тракце 160А/1 з 11 да 12 гадзін.