Справу аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і перашкодзе працы ЦВК накіравалі ў Вярхоўны суд

Мікола Статкевіч і Сяргей Ціханоўскі, архіўнае фота

Генэральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны суд для вызначэньня падсуднасьці крымінальную справу на пяць асобаў, абвінавачаных у злачынствах. прадугледжаных ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 293, ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу.

У ведамстве ўдакладнілі, у чым вінавацяць апанэнтаў рэжыму:

  • Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады, а таксама навучаньні асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках.
  • Адзін з затрыманых абвінавачваецца ў перашкодзе працы Цэнтральнай выбарчай камісіі групай асобаў паводле папярэдняй змовы з ужываньнем пагрозы па ч.2 ст.191 Крымінальнага кодэксу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўскаму прад’явілі канчатковае абвінавачаньне, яму пагражае 15 гадоў турмы

Прозьвішчы не называюцца, аднак раней такія фармулёўкі гучалі ў абвінавачаньнях у справе блогера Сяргея Ціханоўскага і палітыка Міколы Статкевіча.

«Пасьля вывучэньня матэрыялаў справы ў Генпракуратуры прыйшлі да высновы пра абгрунтаванасьць абвінавачаньня, дастатковасьць сабраных доказаў, поўным і аб’ектыўным дасьледаваньні абставінаў злачынстваў», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.