Кіраўнік страйкаму Менскага трактарнага заводу Сяргей Дылеўскі, які вымушаны быў зьехаць зь Беларусі праз палітычны перасьлед, зьвярнуўся да рабочых і прадстаўнікоў іншых прафэсій з заклікам не выходзіць на працу з 25 сакавіка.
«Сябры, дарагія мае! У нас у краіне ўжо сотні і сотні палітвязьняў. Гэтыя людзі сам-насам у карцарах, турмах змагаюцца з гэтым рэжымам! Гэтыя людзі сядзяць проста ні за што. Яны сядзяць за нас з вамі, за тое, што хацелі нам свабоды, змагаюцца з рэжымам унутры гэтага самага рэжыму, не здаюцца, змагаюцца да апошняга свайго ўздыху».
Дылеўскі спадзяецца, што масавы страйк на гэты раз будзе больш удалым, чым спроба 26 кастрычніка, якая правалілася. Пасьля той няўдачы некалькі рабочых атрымалі тэрміны зьняволеньня, а сябры страйкамаў на розных заводах сыстэматычна зазнаюць ціск, іх затрымліваюць, б'юць і пагражаюць, праводзяць у іхных кватэрах ператрусы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК завёў крымінальную справу за «прымус да страйку» на «Гродна Азоце» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікам не купілі 2689 дубінак. Страйкам «Нафтану» падлічыў эфэкт ад страйку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Некалькіх сяброў страйкаму «Беларуськалію» затрымалі і пабілі 28 лютага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да страйку на «Беларуськаліі» далучыўся шахтар з 20-гадовым стажам. Усяго там страйкуе звыш 130 работнікаў