Паводле зьвестак Міністэрства здароўя Беларусі, за апошнія суткі выяўлена 995 пацыентаў з пацьверджаным каранавірусам – напярэдадні было 1182.
Ад ускладненьняў, выкліканых інфэкцыяй COVID-19, за мінулы дзень у Беларусі памерлі 8 чалавек, паведаміла Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.
Як піша Міністэрства здароўя, ад пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравана 302 тысяч 323 чалавекі са станоўчым тэстам на каранавірус. За гэты час зафіксавана 2 тысячы 95 сьмяротных вынікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства аховы здароўя прызнала прыход у Беларусь «брытанскага» штаму каранавірусу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Закупляць вадамёты было важней, чым рыхтавацца да другой хвалі». Віцебскі доктар Мартаў расказаў, чаму яму не падоўжылі кантракт