Рэйтынг пуцінскай партыі зьнізіўся да мінімуму з 2013 году

Будынак Дзяржаўнай думы РФ у Маскве

Рэйтынг «Адзінай Расеі» зьнізіўся да мінімуму, пачынаючы з 2013 года. На гэта паказваюць вынікі сьвежага дасьледаваньня, праведзенага «Лявада-цэнтрам» дома ў рэспандэнтаў мэтадам асабістага інтэрвію.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», калі б выбары ў Дзяржаўную думу прайшлі цяпер, то за кандыдата ад «Адзінай Расеі» аддалі б голас 27% выбарнікаў. У 2013 годзе было яшчэ менш — 24%. Пасьля анэксіі Крыму рэйтынг «Адзінай Расеі» спачатку пайшоў угару і ў 2015 годзе дасягнуў свайго піку — 70%, але потым пайшоў на спад.

Усьлед за ««Адзінай Расеяй» ідзе ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага — 12%, за імі КПРФ Генадзя Зюганава — 10%. Нядаўна перафарматаваная партыя «Справядлівая Расея — За праўду» набірае 5% падтрымкі.

Пры гэтым 21% апытаных наогул не зьбіраюцца галасаваць, а яшчэ 5% знаходзяцца ў стане роздумаў з гэтай нагоды, 10% ня вызначыліся з выбарам партыі, а 3% прызналіся, што гатовыя сапсаваць бюлетэнь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бяз Пуціна не было б Лукашэнкі». Гісторык Зубаў пра Маскву як цэнтар тыранічнага кіраваньня сьветам і ахвяру Навальнага і Калесьнікавай

Выбары ў Дзяржаўную думу назначаныя на восень сёлета. Цяпер у «Адзінай Расеі» ў ніжняй палаце парлямэнту канстытуцыйная большасьць, якая дазваляе без аглядкі на астатнія фракцыі, фармальна апазыцыйныя ў адносінах да выканаўчай улады, прымаць усе патрэбныя Крамлю дакумэнты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз падоўжыў санкцыі супраць расейскіх кампаніяў, чыноўнікаў і бізнэсоўцаў