Дацкі інвэстыцыйны фонд Nordea заявіў што прадае эўрабонды Беларусі на 186 млн дацкіх крон (каля $30 млн).
Рашэньне было прынятае «пасьля дэбатаў пра адказнасьць за фінансаваньне недэмакратычнага рэжыму».
Такім чынам, ад беларускіх каштоўных папераў вырашылі адмовіцца ўсе чатыры дацкія кампаніі, якія іх набылі ўлетку 2020 года: Nordea, BankInvest, Jyske Invest, Sparinvest.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каб нават ненаўмысна не падтрымаць злачынствы рэжыму»: Інвэстфонды Даніі пазбавіліся ад дзяржаўных беларускіх аблігацыяўТым часам Нацыянальнае антыкрызіснае кіраваньне паведамляе, што на наступны тыдзень заплянаваныя перамовы з Raiffeisen — адным з трох банкаў, які займаўся разьмяшчэньнем эўрабондаў Беларусі. У выпадку, калі банк прызнае выпуск аблігацый неправамерным, у інвэстараў зьявяцца падставы патрабаваць пагасіць іх датэрмінова.