Мінздароўя паведаміла пра чарговыя 9 сьмерцяў ад каранавірусу

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку хворых і памерлых ад каранавірусу на 13 сакавіка.

Паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі за дзень:

  • выявілі 1182 новых хворых,
  • памерлі 9 чалавек,
  • выпісалі 1321 пацыентаў.

За ўвесь час:

  • 301 328 захварэлі,
  • 2087 памерлі,
  • 292 186 паправіліся.

Ад пачатку году Мінздароўя амаль штодзень называе аднолькавую лічбу памерлых ад каранавірусу — 9 чалавек. Напрыклад, у лютым пра 9 памерлых паведамлялі 14 дзён запар.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьнік прэзыдэнт Танзаніі, які адмаўляў эпідэмію COVID-19
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар здароўя Славаччыны падаў у адстаўку з прычыны закупкі расейскай вакцыны супраць каранавірусу