Марына Гарбуз, супрацоўніца фонду «Краіна для жыцьця», якая пакінула Беларусь у верасьні 2020 году, заявіла аб галадоўцы салідарнасьці з палітвязьнямі Ігарам Лосікам, Ігарам Банцэрам і Зьмітром Фурманавым.
«Я не магу дазволіць, каб трое дзяцей Ігара Банцэра і дачка Ігара Лосіка расьлі без бацькоў толькі праз тое, што Беларусь акупавала кучка тэрарыстаў, і праз тое, што ў кагосьці па-ранейшаму хата з краю», — сказала Гарбуз у відэазвароце. Цяпер Марына Гарбуз знаходзіцца ў Вільні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогер Лосік спрабаваў парэзаць сабе рукі і зноў абвясьціў галадоўку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я буду жыць у сваіх дзецях». Што піша ў лістах музыка, які 10-ы дзень трымае сухую галадоўку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень па «справе Ціханоўскага» абвясьціў галадоўку ў судзе