Эўразьвяз падоўжыў санкцыі супраць расейскіх кампаніяў, чыноўнікаў і бізнэсоўцаў

Эўразьвяз 12 сакавіка прыняў рашэньне падоўжыць на паўгода санкцыі супраць Расеі за падрыў тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Пра гэта паведамляецца на сайце Рады Эўразьвязу.

Санкцыі падоўжаныя да 15 верасьня сёлета, у дзейны сьпіс ня ўносілі ніякіх зьмяненьняў. На гэты момант у санкцыйным сьпісе значацца 177 чалавек і 48 арганізацый.

Санкцыі прадугледжваюць абмежаваньні на паездкі і замарожваньне актываў у ЭЗ. Яны дзейнічаюць з 2014 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны алімпійскі камітэт не прызнаў Віктара Лукашэнку старшынём НАК Беларусі