Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўзнагародзіў мэдалём «За працу і доблесьць» былую беларускую біятляністку Дар’ю Блашко, якая летась увайшла ў аснову ўкраінскай жаночай зборнай.
Сёлета ў лютым Блашко разам зь іншымі спартоўкамі каманды заваявала броназвы мэдаль у эстафэце на чэмпіянаце сьвету ў біятлёне ў Славеніі.
Дзяржаўаныя ордэны і мэдалі таксама атрымалі ўсе прадстаўніцы жаночай зборнай Украіны ў біятлёне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская біятляністка, якая стала ўкраінкай: «Лукашэнка прапаноўваў вярнуцца»Дар’я Блашко разам са сваім трэнэрам Уладзімерам Махлаевым летам 2017 году абвясьцілі аб пераезьдзе ва Ўкраіну і плянах перайсьці ва ўкраінскую нацыянальную зборную, бо не змаглі дамовіцца з тагачасным штабам зборнай Беларусі пра мадэль і ўмовы падрыхтоўкі. У верасьні 2017-га прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб наданьні Дар’і Блашко ўкраінскага грамадзянства.
З 2019 году Дар’я Блашко атрымала магчымасьць выступаць за Ўкраіну. У асноўны склад зборнай Украіны яе ўключылі ў 2020 годзе.