Людзі ў масках узломваюць кватэры і забіраюць людзей. Раніцай забіралі людзей на вуліцы Авіяцыйнай, а ўвечары на вуліцы Мікаяна.
«Паводле якога прынцыпу выбіраюць – складана сказаць. Як мяркуецца, прыходзяць да тых, у каго віселі сьцягі яшчэ ўвосень. Пры адмове адкрыць — ўзломваюць дзьверы, тварам у падлогу. Плюс адміністрацыйны арышт за непадпарадкаваньне. Далей ператрус, тэхніку канфіскоўваюць. Што цікава прыходзяць па сутнасьці дзеці. Хутчэй за ўсё ўчорашнія выпускнікі. Што дарэчы і відаць на фотаздымках», — напісаў чытач Свабоды.
На тэлеграм-каналы дасылаюць таксама інфармацыю пра затрыманьні ў менскім раёне Лебядзіны. Мясцовы канал паведамляе: «З плошчы паміж Пераможцаў 125 і 127, забралі каля 10-15 чалавек і прывезьлі ў цэнтральнае РУУС Менску».
Паводле тэлеграм-каналу валянтэраў «Сьпісы затрыманых», у Менску невядомыя выкралі 13 чалавек.