«Ніякія тэксты песень, выступы, жэсты палітычнага, камэрцыйнага альбо падобнага характару падчас „Эўравізіі“ не дапускаюцца», — нагадваецца ў заяве Eurovoix.
У аўторак, 9 сакавіка, Беларуская тэлерадыёкампанія прызначыла гурт «Галасы ЗМеста» і іх песьню «Я навучу цябе» для прадстаўленьня Беларусі на сёлетнім конкурсе песьні «Эўравізія». Гурт ад Беларусі менавіта прызначылі, а ня выбралі ў выніку нацыянальнага адбору.
«Тэкст песьні падтрымлівае ўрадавы парадак дня, дзе грамадзян прымушаюць маўчаць і саджаюць журналістаў за тое, што яны выказваліся па асноўных пытаньнях правоў чалавека.
Беларускае насельніцтва не заслугоўвае таго, каб яго прадстаўлялі тэксты песень з патрабаваньнем «скакаць пад дудку» жорсткай дыктатуры. Гурт, які падтрымлівае нелегітымнае прэзыдэнцтва, не павінен мець права сьпяваць ад імя народу краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь на Эўравізіі прадставіць гурт, які сьпявае пра Латушку, «флейцістку» і каверкае беларускую мовуЭўрапейскі вяшчальны саюз нясе адказнасьць за тое, каб дзейнічаць у адпаведнасьці з правіламі конкурсу «Эўравізія» і асноўнымі прынцыпамі маралі, і забясьпечыць, каб Беларусь зьмяніла свой удзел у конкурсе ў гэтым годзе альбо зьняла яго», — гаворыцца ў заяве Eurovoix — найбуйнейшага інфармацыйнага партала пра «Эўравізію».
Інфапартал нагадвае, што «адказнасьць журналістаў — абмежаваць асьвятленьне ўдзелу Беларусі ў мерапрыемстве... Такім чынам, Eurovoix больш ня будзе паведамляць пра падрыхтоўку і рэкляму ўдзелу Беларусі ў конкурсе „Эўравізія“, пакуль ня будуць прынятыя меры. Мы запрашаем іншых журналістаў і навінавыя арганізацыі падтрымаць наш прыклад».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь выключылі з журы нацыянальнага швэдзкага адбору на «Эўравізію»