Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Ніколенка пракамэнтаваў словы старшыні беларускага КДБ Івана Тэртэля пра тое, што з Украіны ў Беларусь нібыта пастаўляецца зброя для тэрактаў.
«Поўная лухта, якая не ўпершыню гучыць з вуснаў беларускіх чыноўнікаў. Мы катэгарычна адкідаем старую мантру пра „зброю з Украіны“. Улады Беларусі павінны нарэшце спыніць запалохваньне беларускага народу надуманым зьнешнім ворагам», — напісаў Ніколенка ў твітэры.
Раней Іван Тэртэль заявіў, што з Украіны ў Беларусь пастаўлялася зброя дзеля дэстабілізацыі сытуацыі, тэрарыстычных актаў супраць асобных ведамстваў і чыноўнікаў.
Новы віток «дэстабілізацыі» Тэртэль спрагназаваў у пэрыяд з 25 па 27 сакавіка. Украіна лічыць усе абвінавачаньні зь беларускага боку прыдуманымі. КДБ яна характарызуе як арганізацыю, якая знаходзіцца «пад кантролем рэжыму Лукашэнкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня КДБ заявіў пра рыхтаваньне спробы дэстабілізаваць сытуацыю ў Беларусі 25–27 сакавіка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Канфіскавалі арсэналы з тратылам і плястыдам», — Лукашэнка заявіў пра выяўленьне новай тэрарыстычнай групы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС Украіны: беларускі інфарматар даў «цікавыя паказаньні» ў справе аб забойстве Шарамета