Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку хворых і памерлых ад каранавірусу на 10 сакавіка.
Паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі за дзень:
- выявілі 609 новых хворых (днём раней было 1073, да таго — 900–1400),
- памерлі 8 чалавек,
- выпісалі 564 пацыентаў.
За ўвесь час:
- 298 123 захварэлі,
- 2063 памерлі,
- 288 613 паправіліся.
Ад пачатку году Мінздароўя амаль штодзень называе аднолькавую лічбу памерлых ад каранавірусу — 9 чалавек. Але 9 сакавіка (як і 10-га) паведамілі пра 8. У лютым пра 9 памерлых паведамлялі 14 дзён запар.