У Гомлі пасьля 5 дзён у ізалятары 66-гадовую экс-выкладчыцу пакаралі штрафам за «пікет у лесе»

Суд у Гомлі. Ілюстратыўнае фота.

10 сакавіка суд Цэнтральнага раёну Гомля разгледзеў адміністрацыйны пратакол за несанкцыянаваны пікет у лесе ў дачыненьні 66-гадовай Валерыі Дзяцук.

5 сакавіка яе затрымаў АМАП ва ўласнай кватэры. Усе дні сыну не давалі інфармацыі, дзе ягоная маці, што зь ёй. Сёньня судзьдзя Сяргей Садоўскі пакараў кандыдатку хімічных навук, былую выкладчыцу БелДУТ штрафам у20 базавых велічынь за «несанкцыянаваны пікет», які прайшоў у лесе 28 лютага.

На пытаньне пэнсіянэркі, часу да суду яна сядзела пяць дзён у ІЧУ (гэта незаконна), судзьдзя адказаў, што гэта была такая «мера папярэджаньня».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маму ўдарылі ў твар, нас зьбілі з ног». У Гомлі АМАП затрымаў выкладчыцу ўнівэрсытэту

«Ранкам 6 сакавіка ў кватэру пазванілі. Дзьверы адчыніў тата, і ў хату ўварваліся пяць чалавек. Закрычалі: «Усім ляжаць, працуе АМАП!» Маму, тату і мяне зьбілі з ног, паклалі тварам у падлогу. Нічога не тлумачылі абсалютна, сказалі толькі: «Мы яе забіраем». Маму ўдарылі ў твар – мне здалося, яна адразу страціла прытомнасьць. Яна была яшчэ ў начной бялізьне, ёй нават не давалі адзецца – маўляў, толькі пры нас, а то нож схавае пад вопратку. Калі выводзілі, яна плакала», – расказваў Сяргей, сын затрыманай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Невядомы лёс 66-гадовай экс-выкладчыцы ўнівэрсытэту, якую жорстка затрымаў АМАП у Гомлі