Страйкам прадпрыемства падвёў пэўныя вынікі пратэсту сваіх рабочых, якія ня сталі выходзіць на працоўнае месца, пакуль улады ня выканаюць іх патрабаваньняў.
«Дагэтуль знаходзяцца людзі, якія ставяць справядлівасьць вышэй за добрыя заробкі, ахвяруюць сваёй зонай камфорту. Яны лічаць злачынствам супраць сумленьня спансаваць рэжым за кошт сваіх падаткаў».
На пачатак сакавіка ў страйку на ААТ «Нафтан» былі 36 чалавек. Сума нявыплачаных падаткаў страйкамаўцаў за ўвесь час склала 112 967 рублёў.
Страйкам падлічыў, што на гэтыя грошы сілавікі не купілі:
- 2689 дубінак ПР-Т
- або 7060 газавых балёнчыкаў;
- або 6 аўтазакаў на базе ГАЗ-3309;
- або 35 поўных камплектаў амуніцыі амапаўцаў;
- або 14120 бутэлек гарэлкі;
- або звыш 100 сярэднямесячных заробкаў супрацоўнікаў МУС.
Падсумоўваючы лічбы, страйкам запытаў у іншых рабочых:
«Дык ці далі які-небудзь эфэкт 36 страйкоўцаў?»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Наваполацкім «Нафтане» яшчэ тры чалавекі далучыліся да страйкуСтрайкам «Беларуськалію» працягвае збор сродкаў на дапамогу шахтарам, якія адмовіліся працаваць з палітычных прычынаў. На гэты момант такіх 140 чалавек. Напярэдадні на 15 дзён арыштавалі страйкоўца Аляксандра Новіка за тое, што 8 сакавіка ён дарыў кветкі жанчынам на плошчы Чатырох стыхій у Салігорску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Некалькіх сяброў страйкаму «Беларуськалію» затрымалі і пабілі 28 лютагаАпошнім на гэты момант страйкоўцам «Гродна Азоту» стаў Павал Філіповіч, які далучыўся да страйку 6 сакавіка. Усяго на прадпрыемстве каля 30 чалавек у страйку.
5 сакавіка страйкавы камітэт горадзенскага «Азоту» паведаміў пра абʼяднаньне са страйкамамі наваполацкага «Нафтану» і жлобінскага Беларускага мэталюргічнага заводу. Страйкоўцы дамагаюцца адстаўкі Лукашэнкі, новых вольных выбараў, вызваленьня палітвязьняў і спыненьня гвалту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страйкамы «Азоту», «Нафтану» і БМЗ заявілі пра аб’яднаньне