Паводле былога чальца парлямэнту Ба Міо Тэйна, калега па партыі Аун Сан Су Чы быў арыштаваны каля 22:00 у панядзелак па менскім часе (пасьля паўночы ў Мʼянме)
«Цяпер сваякі спрабуюць забраць цела з вайсковага шпіталя», — паведаміў экс-парлямэнтар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У М’янме пры разгонах пратэстаў забілі 38 чалавек, у тым ліку дзяцейУ нядзелю агенцтва Reuters паведамляла пра сьмерць яшчэ аднаго ўзятага пад варту чальца Нацыянальнай лігі за дэмакратыю. Па дадзеных агенцтва, на яго целе былі выяўленыя сьляды, якія могуць сьведчыць пра катаваньні.
1 лютага вайскоўцы ў Мʼянме абʼявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча тэрмінам на год і адхіленьні ад улады кіраўніцтва краіны, патлумачыўшы гэта маштабнымі фальсыфікацыямі на выбарах, якія прайшлі ў лістападзе. Затрымалі некалькі сотняў чалавек, у тым ліку прэзыдэнта Віна Мʼіна і фактычнага кіраўніка краіны Аун Сан Су Чы, партыя якой перамагла на выбарах і павінна была пачаць фармаваньне ўраду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прафсаюзы М’янмы заклікалі да ўсеагульнага страйку