Летась сілавікі пазначалі затрыманых фарбай, каб вылучыць тых, да каго будуць ставіцца больш жорстка.
Ініцыятыва BYPOL апублікавала відэа апэратыўнай здымкі сілавікоў, на якіх затрыманыя людзі пазначаныя фарбай, на галаве і руках.
Сярод іх палітзьняволеная студэнтка БНТУ Анастасія Булыбенка, якую затрымалі 12 лістапада.
Сілавікі выкарыстоўвалі маркіроўку затрыманых фарбай для таго, каб падзяліць іх на розныя групы, вылучыць тых, да каго будуць ставіцца больш жорстка. Ёсьць сьведчаньні, што фарбай пазначалі і беларускамоўных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская мова выходзіць на пярэдні плян супрацівуНіякіх легальных падставаў да такой сэгрэгацыі затрыманых беларускае заканадаўства не дае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ясна ўсьведамляў, што мяне могуць расстраляць». Як сілавікі імітавалі пратэстоўцам пакараньне сьмерцю