Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал чэскай сталіцы Praha.eu, адзначаючы, што такім чынам Прага выканала просьбу Дэпартамэнту міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куля засталася за сантымэтар ад аорты». Як беларускія доктаркі ў Чэхіі дапамагаюць пацярпелым ад гвалту беларусамУ рамках праграмы аховы здароўя і гуманітарнай дапамогі MEDEVAC Чэхія з 1990-х гадоў аказвае мэдычную дапамогу і дапамогу людзям з крызісных рэгіёнаў па ўсім сьвеце. Чэхія таксама прыняла групу людзей, якія сталі ахвярамі беларускага рэжыму, і прапанавала ім апеку і ахову, паколькі цяпер яны ня могуць бясьпечна вярнуцца ў сваю краіну.
У рамках дзяржаўнай праграмы інтэграцыі арандатарам кватэр будзе аказана, сярод іншага, непасрэдная падтрымка ў забесьпячэньні жытлом, гэта значыць дапамога ў выплаце першай арэнднай платы і ў бытавым абсталяваньні жытла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як дзьве беларускі дапамаглі вывезьці лячыцца ў Чэхію каля 40 параненых