Сьледзтва выявіла, што затрыманы ўваходзіў у атрад экстрэмістаў, якія дзейнічалі ў Францыі і Бэльгіі на загад камандаваньня тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Затрыманы дапамог тэрарыстам-сьмяротнікам атрымаць фальшывыя дакумэнты.
Упублікацыі Deutsche Welle адзначаецца, што затрыманы ісламіст ужо адбываў тэрмін у турме ў італьянскім горадзе Бары за захоўваньне падробленых дакумэнтаў. Тэрмін ягонага зьняволеньня павінен быў завяршыцца сёлета ў чэрвені.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стынг адкрыў парыскі клюб «Батаклян» праз год пасьля тэрактаўПаводле эўрапейскіх сьледчых, затрыманы знаходзіўся ў кантакце з двума экстрэмістамі, датычнымі да тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015 году.
Працэс па справе аб тэракце ў «Батакляне» мае пачацца ў канцы 2021 году. На лаве падсудных будуць 20 чалавек.
Ахвярамі сэрыі тэрарыстычных нападаў у Парыжы 13 лістапада 2015 году сталі 130 чалавек, больш за 350 атрымалі раненьні. Напады адбыліся каля стадыёну «Стад дэ Франс», у некалькіх кавярнях і рэстаранах, і ў канцэртнай зале «Батаклян».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кроў залівала пакой» — інтэрвію гурту Eagles of Death Metal, канцэрт якога расстралялі тэрарысты ў Парыжы