Ініцыятарам ліста стаў намесьнік старшыні Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Аўганістане, капітан запасу, інвалід II групы Барыс Дубоўскі, які ў пачатку 1980-х служыў у складзе савецкага кантынгенту ў Кандагары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі сапраўды мужык, ня будзь пасьмешышчам». Воіны-аўганцы пытаюцца, за што Азаронку далі мэдаль «За адвагу»На яго перакананьне, амаральна прыстаўляць да баявой узнагароды чалавека, які калі чым і адзначыўся, дык хіба «паліваньнем брудам» апанэнтаў рэжыму.
Пры тым, што многія «воіны-інтэрнацыяналісты» незаслужана абдзеленыя ўвагай. Ня кажучы пра дыскрэдытацыю памяці вэтэранаў Айчыннай вайны, якія штодзённа рызыкавалі жыцьцём.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Азаронак атрымаў мэдаль «За адвагу». Мукавозчык — «За працоўныя заслугі»У адказах з Савету міністраў, Палаты прадстаўнікоў, рэдакцыі газэты «СБ. Беларусь сегодня» абмежаваліся дзяжурнымі адпіскамі.
А вось у лісьце з прэзыдэнцкай адміністрацыі дзейнасьць тэлевядоўцы прыраўналі да «подзьвігу», у зьвязку з чым уганараваньне лічаць цалкам заслужаным.
«Выконваючы сваю працу, журналіст Азаронак Р.Ю., праявіўшы сьмеласьць і грамадзянскую мужнасьць ва ўмовах, спалучаных зь небясьпекай для здароўя, падвяргаючыся абразам яго гонару і годнасьці, рэалізаваў права грамадзянаў на атрыманьне апэратыўнай і праўдзівай інфармацыі пра грамадзка-палітычныя працэсы, якія адбываліся ў Беларусі ў 2020 годзе», — гаворыцца ў адказе начальніка галоўнага ўпраўленьне працы са зваротамі грамадзянаў Рыгора Шлыка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што выбухнула сёньня перад камэрамі здымачнай групы СТБ?Чыноўнік таксама раіць падпісантам у выпадку нязгоды накіраваць свае прапановы ў Палату прадстаўнікоў аб карэляцыі закону «Аб дзяржаўных узнагародах».
Паказальна, што ў адказе з адпаведнай парлямэнцкай камісіі Барысу Дубоўскаму паведамілі, што прадстаўленьнямі да дзяржаўных узнагародаў займаецца адміністрацыя прэзыдэнта, таму ўсе пытаньні варта адрасаваць туды.