Нехта са школьнікаў не хацеў уступаць у грамадзкую арганізацыю. Пэдагог прыстрашыла, што дзіця паставяць на ўнутрышкольны ўлік.
На запісе чуваць, як настаўніца зьвяртаецца да аднаго са школьнікаў:
— Ведаеш, за такія выказваньні цябе можна паставіць на ўнутрышкольны ўлік... Мы табе патлумачым на кляснай гадзіне, што такое БРСМ, што ты жывеш у нашай дзяржаве! Ты супраць нашай дзяржавы?
— Чаму я супраць? — чуецца на заднім фоне голас хлопца.
Настаўніца дадае: — Тады я не разумею... Я табе растлумачу на кляснай гадзіне, да таго часу, пакуль ты не зразумееш... нават тое, як ты сябе паводзіш...
Журналісты выданьня зьвярнуліся ў ЦК БРСМ з пытаньнем: як у арганізацыі ставяцца да падобнай матывацыі вучняў.
— Мы неаднаразова заяўлялі аб тым, што ніякага прымусу з нагоды ўступленьня быць не павінна, — патлумачыла сакратарка ЦК БРСМ Юлія Зінкевіч. — Мы працуем не на колькасьць, а на якасьць. У саюзе моладзі вельмі шмат напрамкаў. Кожны можа сябе рэалізаваць. Тут сапраўды цікава. Калі малады чалавек хоча сюды, то калі ласка. Калі ня бачыць сябе тут, то, значыць, знойдзе пакліканьне ў нечым іншым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Школа строгага рэжыму: як дзеці перамагаюць сыстэму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хто цяпер будзе сьпяваць з Качанавай і Лукашэнкамі?» Зь ліста Ігару Лосіку