Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны абнавіла сьпіс краінаў «чырвонай» і «зялёнай» зонаў па стане на 5 сакавіка 2021 году: Беларусь зноў апынулася ў «зялёнай зоне».
Гэта азначае, што беларусам пры ўезьдзе ва Ўкраіну ня трэба паказваць вынікі ПЦР-тэсту і пасьля выконваць 14-дзённы пэрыяд самаізаляцыі. Аднак павінен быць страхавы поліс, які пакрывае выдаткі на лячэньне COVID-19, выдадзены ўкраінскай страхавой кампаніяй або замежнай страхавой кампаніяй, што мае прадстаўніцтва ва Ўкраіне.
Украіна ўжо ўносіла Беларусь у сьпіс краінаў «зялёнай зоны» 13 лютага, але праз тыдзень зноў вярнула яе ў «чырвоны сьпіс».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь ізноў у «чырвоным сьпісе» Ўкраіны па каранавірусеПры гэтым, паводле рашэньня беларускага ўраду, выезд беларускіх грамадзян за мяжу, калі яны ня маюць дакумэнтаў з дазволам на жыхарства ў іншых краінах, па-ранейшаму забаронены, за выключэньнем вылету зь менскага аэрапорту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя Беларусі паведаміла пра 9 сьмерцяў ад COVID-19 дзясяты дзень запар