Гаспадара кватэры ў квартале «Пірс» пакаралі 15 днямі арышту за сьцяг на бальконе
Your browser doesn’t support HTML5
Ільлю Квачэнку асудзілі на 15 сутак за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на ўласным бальконе ў квартале «Пірс», што ля Менскага мора. Судзьдзя Менскага раённага суду Антон Колабаў прызнаў яго вінаватым у адзіночным пікеце. Ільля сваёй віны не прызнаў.