Часопіс «Наша гісторыя», які мае найбольшы наклад сярод беларускамоўных, больш ня будзе прадавацца ў газэтных кіёсках. Дзіцячыя «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» таксама.
«Белсаюздрук» паведаміў, што ў аднабаковым рэжыме разрывае адносіны.
Пра гэта інфармуе «Наша ніва».
«Камэнтары тут лішнія — вы самі ўсё разумееце. Між тым якраз учора мы атрымалі з друкарні наклад сьвежага нумара „Нашай гісторыі“.
Што мы будзем рабіць у такой сытуацыі? Мы дапамагалі, каму толькі маглі. Зараз мы будзем разьлічваць на вашу дапамогу», — піша рэдакцыя.
Яна плянуе для тых, хто купляў часопісы ў «Саюздруку», штомесяц два дні прадаваць часопіс у рэдакцыі.
У выпадку, калі часопісы выкінуць і з падпіскі, рэдакцыя плянуе наладзіць уласную сыстэму дастаўкі, як было з газэтай «Наша ніва» ў 2006–2008 гадах.
Раней «Белсаюздрук» адмовіўся распаўсюджваць незалежныя газэты «Народная воля», «Новы час» і іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Брестская газета» прыпыніла выхад, гэта ўжо сёмае незалежнае выданьне, якое страцілі чытачы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БАЖ: За год у Беларусі зьніклі шэсьць вядомых недзяржаўных газэтаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Народная воля» часова пераходзіць толькі ў інтэрнэт, яе адмовіліся друкаваць і распаўсюджваць