Яго абвінавацілі ў пікетаваньні на ўласным бальконе.
На Ільлю Квачэнка, жыхара квартала «Пірс», што знаходзіцца ў Менскім раёне, сёньня раніцай склалі пратакол паводле артыкулу 24.23 (парушэньне правілаў правядзеньня масавага мерапрыемства) і заўтра будуць судзіць у судзе Менскага раёну. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Валянціна.
Цяпер Ільля знаходзіцца ў РУУС Менскага раёну, куды ён пайшоў па позьве; пасьля яго павязуць у ІЧУ Менскага раёну.
Увечары 2 сакавіка супрацоўнікі ДАІ зь невядомых прычын эвакуавалі аўтамабіль жыхара кварталу «Пірс» зь ягонай уласнай паркоўкі пад домам. Ільля некалькі месяцаў таму вывесіў на ўласным бальконе бел-чырвона-белы сьцяг. Трэцяга сакавіка ранкам супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго дадому, адключылі сьвятло і пакінулі пад дзьвярыма позву ў РУУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За тое, што мянчук адмовіўся зьняць з балькона сьцяг, ДАІ эвакуавала ягоную машыну. ВІДЭА