Трэба добра валодаць ангельскай мовай і мець беларускае грамадзянства.
Інстытут палітычных навук Унівэрсытэту Тарту прапануе беларусам пазмагацца за ўдзел у праграмах International Relations and Regional Studies (Міжнародныя зносіны і рэгіянальныя штудыі) і Politics and Governance in the Digital Age (Палітыка і дзяржаўнае кіраваньне ў інфармацыйную эру).
Умовы:
- грамадзянства Беларусі;
- дыплём бакаляўра (або яго атрыманьне да ліпеня 2021-га);
- добрае веданьне ангельскай мовы.
Заявы на ўдзел у конкурсе можна падаць да 15 сакавіка.
Стыпэндыі прызначыла Міністэрства замежных спраў Эстоніі. Ведамства забясьпечыць беларускім студэнтам дзьве стыпэндыі, якія пакрыюць выдаткі на навучаньне і кошт пражываньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Для беларусаў у Нямеччыне заснавалі стыпэндыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 16 замежных унівэрсытэтаў прапанавалі дапамогу рэпрэсаваным беларускім студэнтам