На факультэце міжнародных зносінаў упершыню за 12 гадоў зьменіцца дэкан. Віктар Шадурскі пакідае сваю пасаду, што пацьвердзіў Tut.by.
Увечары 3 сакавіка ліст, які Шадурскі накіраваў студэнтам, апублікаваў вядомы тэлеграм-канал, які займаецца асьвятленьнем праблем студэнцкай супольнасьці. У лісьце дэкан сказаў, што ягоны сыход «драма, але ніяк не трагедыя», і папрасіў абысьціся бязь «лішніх рухаў».
Таксама Шадурскі пажадаў студэнтам «заставацца дружнай камандай і змагацца за факультэт» і згадаў нейкую «гутарку», пасьля якой напісаў заяву аб звальненьні з уласнага жаданьня.
Віктар Шадурскі ўзначаліў факультэт у 2008 годзе. Сфэра яго навуковых інтарэсаў — актуальныя праблемы замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, яе дачыненьні з эўрапейскімі дзяржавамі, унутраная і замежная палітыка Францыі, месца і роля краінаў Балтыйскага рэгіёну ў сучаснай сусьветнай палітыцы і іншае.
Аўтар шматлікіх навуковых публікацый, у тым ліку выдадзеных за мяжой, а таксама манаграфіі і навучальнага дапаможніка, рэкамэндаванага Міністэрствам адукацыі. Сябра Вучонай рады БДУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля пратэстаў пацярпелі 113 выкладчыкаў і навукоўцаў. Палове зь іх дапамаглі ў працаўладкаваньні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Студэнцкія арганізацыі беларускіх ВНУ аб’ядналіся ў адну асацыяцыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ва ўнівэрсытэце пагражалі пракуратурай», — студэнтка валянтэрыла каля Акрэсьціна, а цяпер паступае ў мэдунівэрсытэт у Польшчы