«Я засмучаная рашэньнем суду, які прысудзіў Кацярыне Барысевіч 6 месяцаў пазбаўленьня волі, — цытуе эўрачыноўніцу агенцтва БелаПАН. — Не павінна быць крымінальнага перасьледу за інфармацыю, якая ўяўляе законны грамадзкі інтарэс».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўнікі Tut.by лічаць несправядлівым прысуд Кацярыне Барысевіч і патрабуюць вызваліць яе2 сакавіка суд Маскоўскага раёну Менску асудзіў журналістку Кацярыну Барысевіч да 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі агульнага рэжыму і штрафу на 2 900 рублёў.
Анэстэзіёлага-рэаніматоляга Арцёма Сарокіна, які праходзіць зь ёй у адной справе, асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на 1 год і далі штраф ў памеры 1 450 рублёў.
Працэс вяла судзьдзя Сьвятлана Бандарэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасада ЗША асудзіла прысуды Барысевіч і СарокінуБарысевіч прызнаная вінаватай у падбухторваньні да выдаваньня мэдычнай тайны (ч. 3 арт. 178, ч. 5 арт. 16 КК), Сарокін — у разгалошваньні мэдычнай тайны, што прывяло да цяжкіх наступстваў (ч. 3 арт. 178 КК).
Кацярына Барысевіч засталася пад вартай, Арцёма Сарокіна пастанавілі вызваліць у зале суду. Праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынесьлі прысуд у справе «нуль праміле»: журналістцы Барысевіч — 6 месяцаў пазбаўленьня волі, лекару Сарокіну — 2 гады з адтэрміноўкай