Як паведамляе штаб Віктара Бабарыкі, хатні арышт Салею падоўжылі незаконна. На думку абароны, рашэньне аб падаўжэньні парушае максымальны тэрмін утрыманьня пад вартай і хатнім арыштам.
У адпаведнасьці з законам такі гранічны тэрмін у інкрымінаваным Ільлі менш цяжкім злачынстве ня можа перавышаць 6 месяцаў і ўключае ў сябе час знаходжаньня ў ІЧУ і СІЗА, а значыць, мінае 9 сакавіка 2021 году.
Пасьля гэтага мера стрыманьня мусіць быць адмененая або выбраная іншая, не зьвязаная з пазбаўленьнем волі.
Адвакаты падкрэсьліваюць, што ўжываньне ў дачыненьні да Ільлі хатняга арышту насуперак закону ня ўлічвае асобу, ягоную бездакорную рэпутацыю, аўтарытэт сярод калег.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найбуйнейшае ў сьвеце добраахвотнае аб’яднаньне юрыстаў зьвярнулася да ўладаў БеларусіІльля Салей — адвакат Марыі Калесьнікавай. Яго затрымалі 9 верасьня 2020 году, у кватэры Ільлі адбыўся ператрус, а яго самога даставілі на допыт у Сьледчы камітэт. Там яму паведамілі, што ён падазраецца ў крымінальным злачынстве паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь). 11 верасьня Салей быў пераведзены ў СІЗА-1 Менску. 16 кастрычніка мера стрыманьня ў адносінах да Салея была зьмененая на хатні арышт.
Беларускія праваабаронцы прызналі Ільлю Салей палітвязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакату Калесьнікавай Ільлю Салею дадалі яшчэ два месяцы хатняга арышту